Учреждение образования

«Петриковское государственное специальное профессионально-техническое училище закрытого типа №1 легкой промышленности»

Дзень беларускага пісьменства

8 верасня 2018 года было праведзена мерапрыемства, прасвечанае 25 –у па ліку Дню беларускага пісьменства.

У ходзе мерапрыемства быў здзейснены экскурас па гістарычных і культурных месцах г. Іванава, які стаў чарговай сталіцай свята. Прысутныя пазнаёміліся з вядомымі людзьмі Іванаўшчыны, якія сваім жыццем і дзейнасцю пакінулі след у гісторыі сваёй Бацькаўшчыны і праславілі яе далёка за межамі.

Асобная старонка была прысвечана 400-годдзю першага ў свеце “Буквара”, выдадзенага беларусамі.

Вучні чыталі вершы пра Беларусь, свой родны край, удзельнічалі ў віктарыне “Падарожжа па сталіцах Дня беларускага пісьменства”. Падрыхтавала мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры К.М. Багдановіч.